Сяўба-2024: веснавыя клопаты дзеля ўраджаю

Уладзімір Дзятлаў.

Вясенні клопат на палетках раёна вызначыў лепшых механізатараў.

Так, па стане на 4 красавіка ў тройцы перадавікоў вытворчасці Юрый Болдыраў з «Батвінава», які на трактары МТЗ-3522 засеяў яравымі культурамі 455 гектараў. Вазнясенскі аграрый Аляксей Казлоў з пасяўным агрэгатам «Хорш-4» выканаў аналагічныя земляробчыя работы на плошчы 271 га, а Уладзімір Дзятлаў са «Звязды» здолеў апрацаваць пасяўны ўчастак памерам 195 га. На падрыхтоўцы глебы найвышэйшыя вытворчыя паказчыкі таксама паказваюць батвінаўскія механізатары. Аб’ём прадыскаванай плошчы Сяргеем Свірыдавым складае 660 гектараў, а ў Міхаіла Куцапалава на рахунку працоўных здабыткаў 592 га гатовай да сяўбы глебы. На крыху адстае ад свайго калегі хлебароб са «Звязды» Сяргей Бондараў – вопытны вясковец на трэцім месцы з лічбавым паказчыкам у 532 га.

Выкарыстоўваючы кожную спрыяльную хвіліну аграрыі Чачэршчыны гектар за гектарам апрацоўваюць надзелы з яравымі зерневымі культурамі. Завяршыць гэту работу і сяўбу траў у раёне плануецца да 10 красавіка. Не дае расслабіцца аграрыям і іншы клопат: трэба ў тэрмін правесці хімапрацоўку сяльгасугоддзяў, паспець вывезці на палеткі арганічныя ўгнаенні, чакае свайго часу каралева палёў – кукуруза. Адным словам, цыкл земляробчых турбот з кожным днём набірае абароты.

*Дадзеныя прадаставіла старшыня прафсаюза работнікаў АПК А.Краўчанка.

Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика