У АТМАСФЕРЫ ЎЗНЁСЛАСЦІ

На свята духоўнай музыкі і паэзіі, якое было прысвечана 850-годдзю з дня заснавання горада Чачэрска, сабраліся ўсе тыя, для каго царкоўныя традыцыі — адна з важнейшых каштоўнасцей у жыцці. І на пляцоўцы каля храма Прэабражэння Гасподня сапраўды панавала атмасфера ўзнёсласці і шчырасці. Пачалося мерапрыемства з калакольнага звону. Гэтая музыка ў выкананні прадстаўнікоў школы званароў Мінскай епархіі так кранала душу, хвалявала сэрца. Затым з віншаваннямі і пажаданнямі да прысутных звярнуўся свяшчэнаслужыцель Гомельскай епархіі пратаіерэй Міхаіл. На сцэну запрашаліся салістка Гомельскай абласной філармоніі, вядучы майстар сцэны Тамара Сапегіна, узорны хор хлопчыкаў і юнакоў дзіцячай школы мастацтваў г. Светлагорска, іншыя спевакі, паэты, выхаванцы ўваскрэснай школы храма Прэабражэння Гасподня. Чароўнай адметнасцю свята стала і тое, што камерны хор Гомельскай абласной філармоніі выконваў духоўныя песнапенні непасрэдна ў царкве. Таксама на пляцоўцы каля храма была арганізавана выстава-продаж.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика