ПРАЦАВАЛІ ТАЛАКОЙ

IMG_9240
Дружна і з пазітыўным настроем выйшлі на рэспубліканскі суботнік калектывы арганізацый і прадпрыемстваў Чачэршчыны. Максімальная колькасць працуючых актывізавалася ў гэты дзень на ўсеагульную акцыю чысціні і санітарыі. Зрухі ў дадзеным накірунку адчувальныя – такая дадзена адзнака мінуламу мерапрыемству з боку намесніка старшыні райвыканкама П.Несцяровіча. “Яўка на суботнік адбылася высокай, – адзначае Пётр Васільевіч. – Людзі працавалі як у горадзе, так і ў сельскай мясцовасці. Паўсюдна ліквідаваліся несанкцыянаваныя сметнікі, паднаўляліся фасады домаўладанняў, прыбіраліся вытворчыя тэрыторыі  і інш. Асабліва вялікая ўвага надзялялася помнікам баявой і воінскай славы. Вялікая работа праведзена ў аграгарадку Залессе, дзе ў агульным яе аб’ёме ажыццявілі замену старой агароджы на жалезабетонную, арганізавалі вырубку кустарнікаў, падчысцілі яры і касагоры”. Працоўны дэсант, што “высадзіўся” ў Залессі, уразіў сваёй маштабнасцю мясцовае насельніцтва. Жыхары адкрыта гаварылі, як ім прыемна ўсведамляць, што зараз іх вёсачка стане значна прыгажэйшай і яркай. Старыя бабулі з цікавасцю назіралі за ходам добраўпарадкавання і самі з ахвотай падключаліся да гэтага працэсу – скрэблі, чысцілі, вымяталі каля сваіх хат і на падворках. Старшыня Залескага сельвыканкама Наталля Шаўцова падкрэсліла, што ўсе калектывы праявілі станоўчую грамадскую пазіцыю і з паразуменнем аднесліся да тэмы навядзення чысціні і парадку. Чачаране ўнеслі значны ўклад у знешняе ператварэнне аграгарадка і самі натхніліся працоўным азартам.
Па папярэдніх дадзеных, у рэспубліканскім суботніку ў Беларусі прынялі ўдзел амаль 3,3 млн. чалавек, зароблена больш 62 мільярдаў беларускіх рублёў. У раёне на дабрачынныя грамадскія работы выйшлі 5280 чалавек, атрымана  142,1 млн. рублёў. Больш падрабязная інфармацыя будзе надрукавана ў наступным нумары газеты.
Тэкст і фота
Валянціны ПРАНКЕВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика