Навагоднія падарункі ад міратворцаў атрымалі жывёлаводы малочнатаварнай фермы «Залессе»

Настрой, падзяку за добрасумленную працу і салодкія пачастункі атрымалі жывёлаводы малочнатаварнай фермы «Залессе» сяльгаспрадпрыемства «Звязда». Навагоднюю радасць і дабрыню душы падаравалі працаўнікам вёскі ўдзельнікі рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Славім чалавека працы».

Намеснік старшыні праўлення Гомельскага абласнога аддзялення Беларускага фонду міру Уладзімір Восараў разам з міратворцамі 27-й школы горада Гомеля павіншавалі калектыў і кіраўніка прадпрыемства з навагоднімі і каляднымі святамі. Дабрабыту, працоўных поспехаў і, галоўнае, мірнага неба пажадала залескім перадавікам вытворчасці намеснік старшыні райвыканкама Юлія Басаргіна.

Дырэктар гаспадаркі Галіна Трыбунах, у сваю чаргу, шчыра падзячыла прадстаўнікам міратворчай дэлегацыі за ўвагу і клопат, які праяўляе грамадскае аб’яднанне Фонду міру да вясковага чалавека за яго карпатлівы, напружаны і такі патрэбны ўсяму грамадству і краіне плён па вытворчасці мясной і малочнай прадукцыі. На іх плячах – забеспячэнне харчовай бяспекі беларускай дзяржавы і яе народа, а значыць, дастатак і шчасце – у кожную хату.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика