Інфармацыйна-прапагандысцкія групы

Дэфіцыт кадраў на вёсцы – гэта праблема з кожным годам усё больш актуальная. У ДПТВ-186 займаюцца падрыхтоўкай спецыялістаў па прафесіях, якія запатрабаваныя ў галіне сельскай гаспадаркі. А таму сустрэча ўдзельнікаў інфармацыйна-прапагандысцкай групы на чале з начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама А.В. Чарненка у калектыве згаданай установы аказалася як нельга дарэчы. Парадаксальна, але факт: спецыялістаў у сельскую мясцовасць не дачакацца, але ў той жа час перад выпускнікамі прафесіянальна-тэхнічнага вучылішча горада часта востра паўстае пытанне з праходжаннем практыкі і размеркаваннем. Гэта тэма стала дамінуючай падчас сустрэчы і чакае далейшага глыбокага раскрыцця.
Акрамя таго… Не змаўкае пытанне пра кабельнае тэлебачанне, як альтэрнатыву яму зацікаўленыя асобы сёння прапаноўваюць інтэрактыўнае тэлебачанне, пра якое водгукі добрыя, толькі чарга на падключэнне дасягае амаль 300 чалавек. За перыяд, пакуль у кранах чачаран адсутнічала гарачая вада, тым, хто не мае прыбораў уліку газу, прыйдзецца заплаціць за яго выкарыстанне амаль удвая больш. Гэта ўмова значыцца ў дагаворы на карыстанне прыродным газам тых, хто пражывае ў кватэрах шматпавярховых жылых дамоў (пункт 5 падпункт 5.3). Па тэорыі, у той час газ часцей расходаваўся на падагрэў вады. Недастаткова багаты асартымент у прамысловых і прадуктовых магазінах горада псуе настрой пакупнікоў. Спецыялісты раённага спажывецкага таварыства гэта разумеюць і абяцаюць пашыраць колькасць разнастайнага тавару на прылаўках, а таксама плануюць адкрыць у горадзе яшчэ адзін магазін, а ў некаторых гандлёвых кропках да новага года для зручнасці пакупнікоў мяркуюць усталяваць плацёжныя тэрміналы. З першага кастрычніка пачнецца вакцынацыя насельніцтва супраць грыпу. Гэта найбольш актуальныя тэмы, якія закраналіся падчас сустрэчы.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика