У ПРАЦОЎНЫМ ТЭМПАРЫТМЕ

IMG_8106
Чачэршчына актыўна рыхтуецца да прыезду Прэзідэнта краіны, візіт якога запланаваны на канец красавіка. Аляксандр Лукашэнка ў абавязковым парадку наведае адну з перадавых гаспадарак раёна – ААТ “Звязда”.
Менавіта тут вядуцца зараз будаўнічыя работы па ўзвядзенні малочна-таварнай фермы на 600 галоў дойнага статка, і кіраўніку дзяржавы будзе цікавым уласнымі вачамі паглядзець на шырокамаштабную новабудоўлю. Кожны аўторак на сельскагаспадарчым аб’екце праводзяцца выязныя працоўныя планёркі з удзелам намесніка старшыні Гомельскага аблвыканкама Уладзіміра Гарбачова, дзе аналізуецца ход будаўніцтва і абмяркоўваюцца праблемныя моманты. У мінулы раз Уладзімір Уладзіміравіч таксама прайшоўся па тэрыторыі будучага комплексу і зрабіў вынік, што клопату яшчэ шмат. Надзея на разваротлівасць генеральнага падрадчыка – ПМК-118 і на спрыяльнае надвор’е. На стадыі завяршэння апошнія з важных штрыхоў новабудоўлі – здача гатовага цялятніка, забеспячэнне вытворчых памяшканняў неабходным працоўным абсталяваннем, добраўпарадкаванне тэрыторыі фермы і ўстаноўка агароджы па перыметры.
– Наогул жа, такі жывёлагадоўчы аб’ект – сапраўдны падарунак. Вам вельмі пашчасціла, – звярнуўся намеснік старшыні аблвыканкама да дырэктара гаспадаркі Галіны Трыбунах і старшыні райвыканкама Віктара Дарашэвіча. – У Гомельскай вобласці нідзе больш не вядуцца аналагічныя работы. І такую ўвагу трэба было заслужыць. Безумоўна, усё гэта як вынік папярэдніх крокаў і прыкладзеных намаганняў.
З запланаванага фінансавання на сёння тут рэалізавана больш за 50 мільярдаў рублёў. Ужо пачаў дзейнічаць малочна-даільны блок і кароўнік на 320 галоў. Тым не менш тэмпарытм не зніжаецца ні на дзень. І чырвоную ленту, як усе спадзяюцца, тут перарэжуць у вызначаны час.
Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика