Жанна Калачова: удумлівага чытача трэба выхоўваць з дзяцінства

Бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі раённай цэнтральнай бібліятэкі Жанна Калачова і не ўяўляла, што звяжа свой лёс з галіной культуры і стане бібліятэкарам. Але за 21 год ні разу не пашкадавала аб абранай прафесіі.

Яна скончыла Рэчыцкі сельскагаспадарчы тэхнікум, але праз час улілася ў дружны калектыў культработнікаў. Спачатку ўладкавалася ў музей, а потым яе прынялі на пасаду метадыста раённай бібліятэчнай сістэмы. Атрымаўшы веды па новай для яе спецыяльнасці ў Магілёўскім дзяржаўным тэхнікуме імя А.С.Пушкіна, з гадамі набіралася вопыту і неабходнай працоўнай практыкі.

Жанна Міхайлаўна задзейнічана ва ўсім выхаваўча-адукацыйным і асветніцкім працэсе культустановы. І лічыць, што сапраўднага, удумлівага чытача трэба выхоўваць з дзяцінства. Яна праводзіць вялікую інфармацыйную і выдавецкую дзейнасць, займаецца пытаннямі краязнаўства і прадастаўлення насельніцтву шырокага поля прававой інфармацыі. Калі неабходна, выязджае з бібліёбусам на абслугоўванне кнігамі і часопісамі вясковага чытача. Жанна Міхайлаўна прызнаецца, што без працоўных нагрузак не праходзіць ні дня. Шмат часу растрачваецца на выданне буклетаў, памятак, тэматычных даведнікаў і іншага друкаванага дадатковага матэрыялу азнакамленчага і краязнаўчага характару. Адным словам, спецыяліст у галіне бібліятэчна-інфармацыйных рэсурсаў не сядзіць без справы. Спектр яе абавязкаў шырокі і насычаны. Пастаянна садзейнічае ў правядзенні разнастайных вечарын, тэматычных конкурсаў, урокаў мужнасці і віктарын. А ў вольны час захапляецца чытаннем, вышыўкай і вязаннем. На ўсё ў яе хапае сіл, энергіі, бадзёрасці, душы і жаночай спагады.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика