ЯКІЯ МЫ ГАСПАДАРЫ, ТАКІЯ НАШЫЯ ДВАРЫ

IMG_7546
Адзін позірк на дом расказвае многае пра яго ўладальнікаў. Драўляны юбіляр па вуліцы Маладзежнай вескі Бяляеўкі, які пабудавалі ўласнымі рукамі Уладзімір Яўгенавіч і Наталля Іванаўна Жлоба з дапамогай сваіх бацькоў, трыццаць год захоўвае цяпло гэтай сям’і і застаецца адным з самых прыгожых і дагледжаных у сельсавеце.
Шчыра кажучы, будынак у самым росквіце сіл, але і ўспамінаў на яго памяці дастаткова. У 80-х агульнымі намаганнямі нарыхтоўвалі лес, пілілі, бервяно за бервяном майстравалі сцены… За десяцігоддзі тут зведалі нямала радасных момантаў, навучыліся спраўляцца з цяжкасцямі, вырасцілі дваіх дзяцей, якія ўжо атрымалі пуцеўкі ў вялікае жыцце. У 2014-м адразу відаць, як з густам гаспадынька падбірае колер, кожную вясну высаджвае кветкі ды плануе “мадэрнізацыю”. Па спецыяльнасці яна прадавец, а па жыцці – наватар і знаўца прыгажосці. Самыя смелыя задумкі сваёй другой палавіны здольны ажыццявіць Уладзімір Яўгенавіч, дарэчы, работнік мясцовага лясніцтва. Напрыклад, вырашылі зрабіць адно вялікае акно замест двух маленькіх – атрымаўся зусім другі выгляд – сучасны. А вось ад печкі, напэўна, ніколі не адмовяцца, хоць хутка прыйдзе ў вёску блакітнае паліва. Кожную раніцу распальваюць гаспадары дровы, гатуюць традыцыйныя стравы… Разлятаецца пах баршчу, да якога ў выхадныя далучаецца водар хатняй выпечкі. Такія прысмакі любяць пакаштаваць дзеці, а ўнучык Алёшка і сам просіцца ляпіць “ладачкі”. Лепшых памочнікаў шчаслівай бабулі і не трэба. IMG_4011
На пытанне, чым збіраюцца дапоўніць знешні выгляд падворка, Наталля Іванаўна падзялілася сваімі думкамі намаляваць карціну. Безумоўна, у кожнага чалавека мары свае, але без утульнага і гасціннага дома наўрад ці хто-небудзь прадстаўляе свой дабрабыт. Вось і сын Аляксандр хоць і пераехаў у райцэнтр, але нягледзячы на цяжкасці вырашыў будаваць дом. Няма сумненняў, што традыцыя руплівых гаспадароў прадаўжаецца.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика