Пра магічную сілу крыніц рабятам расказалі краязнаўцы

Гістарычны маршрут па пазнанні прыроднага багацця Беларусі і роднага краю, які арганізавалі для вучняў засажэўскіх школ члены раённага аб’яднання чачэрскіх краязнаўцаў, пралёг на гэты раз у вёску Сідаравічы.

Пра магічную сілу крыніц і іх сакральнае значэнне цікава і насычана распавядаў рабятам збіральнік інфармацыі аб жыватворных вытоках Аляксандр Гапеенка. З дапамогай відэасуправаджэння Аляксандр Іванавіч паказаў і расказаў пра самыя вядомыя ў краіне святыя крыніцы. Назваў шэраг найбольш папулярных на тэрыторыі Гомельшчыны. А бібліятэкар з Бяляеўкі Марына Іванова пералічыла асобныя, што знаходзяцца менавіта ў нашым раёне. Напрыклад, каля рэчкі Молінка з-пад зямлі б’юць крыніцы з жывой і мёртвай вадой – гэта ўнікальныя аб’екты. Такія ключы вельмі рэдкая з’ява, яны звычайна працякаюць побач і адрозніваюцца адзін ад аднаго не толькі сваім хімічным складам, але і тэмпературай. Мёртвая вада залечвае раны, нейтралізуе ў арганізме шкодныя мікраарганізмы, яе звычайна п’юць перад сном. А жывая павышае імунітэт і надае сілы, такое пітво ўжываюць з раніцы. Ведаць пра іх і, наогул, берагчы прыроднае багацце – абавязак чалавека, зрабілі акцэнт на ўроку гісторыі выступаючыя.

У тэму сустрэчы сярод школьнікаў быў праведзены конкурс малюнкаў і апавяданняў. Граматы раённага аб’яднання «ЧАК» пераможцам уручыў яго старшыня Пётр Несцяровіч. А лепш за астатніх справіліся з заданнем рабяты з Палесся, якія прадставілі фотапрэзентацыю і малюнкі пра палескую крыніцу. Сідаравіцкая школа адзначана за мастацкі твор аб значнасці і каштоўнасці водных вытокаў. А наколькі вада смачная і сцюдзёная ў мясцовым усе ацанілі, пакаштаваўшы яе на смак. Пасля афіцыйнай часткі ўсе прысутныя ўсклалі кветкі да помніка загінуўшым землякам гэтага населенага пункта. Краязнаўцы таксама пакланіліся памяці мясцовага гісторыка Сяргея Атрошчанкі і аўтара гімна Чачэрска Святланы Марозавай.

В.БАГДАНОВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика