З падзякай за працу
Разам з сонейкам спяшаюцца на свае працоўныя месцы аграрыі ААТ «Отар».
Сёння герояў жніва на мехдвары ў Чырвоным Бары чакала дэлегацыя з горада, каб адзначыць хлебаробаў за плённую працу і чарговую перавезеную тону збожжа. Сардэчную падзяку ад главы раёна Юрыя Дзеркачова і райкама прафсаюза работнікаў АПК, кветкі і нізкі паклон ад прафсаюзнага лідара Ганны Туравец і начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Алены Кавалёвай, а таксама падарункі і цёплыя абдымкі на гэты раз былі адрасаваны Вадзіму Дзеравяшкіну. Перад выхадам у поле для бадзёрага настрою і духоўнай сілы Вадзіму і ўсяму калектыву механізатараў артысты калектыву «Вербіца» падаравалі музычны нумар.







