У раёна пачалася сяўба азімага рапсу

На палеткі з травяністай маслічнай культурай першымі вывелі тэхніку сяльгаспрадпрыемствы «РоўкавічыАгра» і «Вазнясенск».

Маторы вазнясенскіх трактароў гудуць на рапсавым кліне увесь светлавы дзень. Гаспадарцы трэба засеяць гэтай культурнай раслінай 300 гектараў плошчы. Справіцца з заданнем тут мяркуюць да 25 жніўня. Так яно і будзе, выказаў ўпэўненасць дырэктар прадпрыемства Арцём Ярмак, абапіраючыся, у першую чаргу, на падтрымку і працоўную адказнасць усіх, хто заняты ў гэтым важным земляробчым працэсе. Ускладзеную на іх надзею аграрыі даказваюць на справе. Механізатар Аляксей Казлоў на новенькім МТЗ-2022 з сеялкай абыходзіць за дзень 35-40 га. У гаспадарцы ён ужо 15 гадоў і цяжкі сялянскі «хлеб» зведаў добра. З прэсам, плугамі і культыватарам, на вывазцы арганікі і на пасяўным кліне – такі яго працоўны шлях і сезонны клопат. Зараз жа галоўная задача – своечасовае выкананне планавых паказчыкаў па рапсу.

А яму ў дапамогу калегі Аляксандр Блазуцкі, які заняты на ўнясенні азотных тукаў, і Сяргей Бондараў, абавязак якога – падрыхтоўка глебы. На Чачэршчыну ён прыехаў з Магілёўскага раёна напачатку года па сямейных абставінах і ўладкаваўся ў «Вазнясенск», дзе працуюць дачка і сын. За рулём тэхнікі Сяргей Аляксандравіч з 1983-га, таму вясковую справу ведае на выдатна. Прызнаецца, што чачэрскі край яму спадабаўся, з калегамі на рабоце паразуменне, кіраўніцтва таксама не крыўдзіць. Таму настрой заўсёды бадзёры, ёсць жаданне, баявы запал і працоўнае імкненне.  

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика