Свята вёскі адзначылі весела, дружна і смачна

На святочнае мерапрыемства ліпеня сабраліся мужчыны і вясковыя кабеты, бабулі з унукамі,  іншыя жыхары аграгарадка і прыезжыя госці.

Загадчыца мясцовым ЦСДК Надзея Патапава арганізавала вяскоўцам добры адпачынак у выхадны дзень у 18-ты раз. Згодна гістарычным дадзеным, вёска была заснавана яшчэ ў XVI стагоддзі. Сёння гэта прыгожы і маляўнічы куточак чачэрскага краю, з моцнымі сялянскімі пабудовамі і працавітымі людзьмі. На яго вуліцах шмат зеляніны і кветак. Зіхаціць фарбамі лета і палісаднік пенсіянеркі Марыі Драздовай. Пра яе гавораць, што яна і майстрыца, і спявачка, і рукадзельніца, і руплівая гаспадыня. Самы старэйшы жыхар Палесся Марыя Андрэеўна Райкова дасягнула 94-гадовага ўзросту. А самаму маленькамуУладзіміру Паўлюкову яшчэ няма і года. Плячом да пляча 60 зімаў і вёснаў прайшлі па жыцці, захаваўшы адзін да аднаго любоў і павагу, муж і жонка Мікалай і Людміла Куцаковы. Саракавы юбілей шлюбу адзначылі Віктар і Галіна Дудкіны. У іншых сямейных пар ад 20 да 35 шчаслівых гадоў пад адным дахам. Па традыцыі добрымі словамі ўспомнілі тых, хто нас корміць – здабывае для краіны і яе жыхароў прадукцыю жывёдаводства і росціць хлеб, хто навучае дзяцей мудраму і светламу, хто лечыць насельніцтва і ўсіх, хто садзейнічае ў вырашэнні жыццёва важных праблем палясчан. Віноўнікам урачыстасці адрасавалі цёплывя словы віншавання, а артысты народнага вакальнага калектыву «Вербіца» праспявалі шчырыя сардэчныя песні. На свята таксама запрасілі ганаровага грамадзяніна раёна, паэта і журналіста, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхася Болсуна. Успомнілі прозвішчы іншых аднавяскоўцаў, якія праславілі сваё імя і родный край стараннай працай, талентам і навуковымі дасгненнямі.

Пакуль на сцэне Надзея Болсун з унукам Данілам вяла канцэртную праграму, на вуліцы дзеці ласавалія кукурузным папкорнам і салодкімі прысмакамі, прыгалі на батутах, каталіся на надзіманай горцы і бавіліся на  іншых атракцыёнах. Усім хапіла і настрою, і ўвагі, і цукерак, і пяшчотнага сонейка.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика