З беларускім каларытам аграрыяў частуюць на зернетаках і ў поле
Абуджаючымі апетыт араматамі насычана паветра вакол сталовай сяльгаспрадпрыемства “Звязда”. Штодзень тут гатуюць разнастайныя стравы нацыянальнай кухні для 60 працаўнікоў гаспадаркі.
Больш за 40механізатараў і работнікаў мехмасцярскіх і зернетоку абед ды вячэру атрымліваюць прама на працоўным месцы. У час, калі кожная хвіліна на вагу золата, такі падыход кіраўніцтва толькі натхняе на працоўныя дасягненні. Разнастайныя стравы з бульбы, мясные дэлікатэсы, выпечка – усё з пылу-жару. Прадукты для прыгатавання таксама самыя свежыя і якасныя. Да таго ж і кошт комплекснага абеду – сімвалічны: усяго 10 працэнтаў ад самакошту, астатнія затраты на сябе бярэ гаспадарка. Гэта праяўленне клопату кіраўніцтва аб людзях.







