Чачэрскія краязнаўцы пабывалі ў Веткаўскім раёне

Чачэрскія краязнаўцы разам з вучнямі другой гарадской школы, пракладаючы грунтоўны шлях у свет цікавых гістарычных пазнанняў, пабывалі з экскурсіяй у суседнім раёне.

Першым прыпынкам карыснай азнаямленчай паездкі стала царква святога Мікалая Цудатворцы ў населеным пункце Жалезнякі. Адметна, што будаўніцтва храма распачалі ў 1896 годзе ўраджэнцы вёскі браты Караткевічы. На пэўны час святыня прыпыніла дзейнасць. Добрую справу працягнуў родзіч заснавальнікаў храма, мецэнат і бізнэсмэн Сяргей Рыгоравіч. Акрамя адраджэння храма, ён разам з братам Пятром правёў у некалі выселеную вёску вадаправод, добраўпарадкаваў вадаёмы і развёў там рыбу. Пра ўсё гэта даведаліся чачэрскія школьнікі, якія з цікавасцю аглядалі царкоўныя іконы, адна з якіх – «Усецарыца» – па словах людзей дапамагае пазбавіцца ад анкалагічных захворванняў. Да абразоў многіх святых прыязджаюць вернікі не толькі Беларусі, але Расіі і Украіны.

Далей маршрут пралёг да Неглюбкі. У мясцовым цэнтры ткацтва можна было захапіцца разнастайнасцю ўзораў рушнікоў і посцілак, і самому сесці за ткацкі станок. Дарэчы, жадаючых каля яго сабралася нямала. Таксама не менш уражлівым было знаёмства рабят з экспанамі шырока вядомага ў краіне Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый. Вырабы мясцовых рамеснікаў, старыя іконы, вышыванкі, прадметы ткацтва і вясковага побыту, прылады працы, якімі карысталіся нашы продкі сотні гадоў назад – усё было ў навіну юным краязнаўцам, да ўсяго хацелася дакрануцца і адчуць дыханне мінулага. Дадому чачаране вярталіся задаволеныя і з багажом карысных ведаў.

В.БАГДАНОВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика