ВАНДРОЎНІК ЖЫЦЦЯ СКАРАЦЕЧНАГА

цуапывм
З нагоды 65-годдзя з дня нараджэння Міколы Макарцова, вядомага на Беларусі рэжысёра-пастаноўшчыка тэатралізаваных свят і фестываляў, сцэнарыста, даследчыка народнай тэатральнай культуры.
На жаль, гэтага творчага чалавека не стала два гады назад. Мясцовыя культработнікі захоўваюць памяць пра свайго калегу. І сёння бібліёграф цэнтральнай раённай бібліятэкі Марыя Багданава рассказвае цікавыя жыццёвыя звесткі:
Малая радзіма Мікалая – вёска Уюн  Быхаўскага  раёна Магілёўскай  вобласці. Дзяцей у сям’і Макарцовых расло пяцёра. Бацька Фёдар Аляксандравіч пасвіў грамадскі статак. Маці, Яўгенія Аляксееўна, на калгаснай ферме працавала даглядчыцай авечак і цялят. Таму дзецям пастухоўскага хлеба давялося пакаштаваць спаўна. “Маці будзіла мяне вельмі рана, калі яшчэ не ўзыходзіла сонца. – узгадваў рэжысёр сваё дзяцінства. – Я ішоў да аўчарні  выганяць на папар авечак. З усяго статка выдзяляўся баран з кручастымі рагамі-абаранкамі і пышным мяккім дываном поўсці. Калі я назіраў за авечкамі, слухаючы спеў палявых птушак, баран-рагач падыходзіў да мяне і асцярожна, але ўпэўнена таўхаў рогам пад бок, настойліва чакаючы ласункаў. Здаралася, што пастухоўскі абед я ахвяраваў яму цалкам.  І па-дзіцячаму быў радасны і шчаслівы. Я змалку прыкіпеў да сялянскай працы, пасвіў кароў, авечак, гусей… Мне падабалася справа, я назіраў за прыродай. Нібы глядзеў у кінастужку. Размаўляў з птушкамі, падрабляў іх галасы… У вёсцы ні тэатра, ні нават драматычнага калектыўчыка не было. А мне так хацелася нешта выдумляць! Таму свае выступленні я рыхтаваў для сяброў, аднакласнікаў. Я расказваў розныя гісторыі, часам прыдуманыя, але большасць тое, што бачыў на полі, у лесе…”
Скончыўшы Мінскі інстытут культуры (1977) і атрымаўшы прафесію рэжысёра, Макарцоў адразу ж займеў сваіх прыхільных гледачоў.
У Гомелі ён арганізаваў музычна-драматычны калектыў “Жалейка”, які спачатку быў самадзейным, а потым стаў і прафесіянальным. Рэжысёр ладзіў спектаклі, масавыя відовішчы, у якіх удзельнічала да сямідзесяці выканаўцаў. Са сваім калектывам Мікола Макарцоў скалясі    ў усё Палессе, асабліва Гомельскі рэгіён. “Жалейка” выступала і ў Мінску, і ў іншых гарадах Беларусі, гастралявала на Украіне, удзельнічала ў прэстыжных сусветных фестывалях, аглядах у Расіі, Індыі, Польшы. І ўсюды ёй спадарожнічаў поспех. Гэты поспех перш-наперш абумоўлены нацыянальнай непаўторнасцю і самабытнасцю спектакляў, святочных дзей.
Лёс Міколы Макарцова непарыўна звязаны і з чачэрскай зямлёй. У нашым  раёне ён стаў стваральнікам такіх свят як “Купалле”, “Тройца”, “Спас” (в.Бабічы), 70-гадовы юбілей Чачэрскага раёна,  845- і 850-гадовы юбілей горада Чачэрска і шэрага іншых. Аказваў творчую дапамогу фальклорным калектывам раёна. Быў ініцыятарам і рэжысёрам-пастаноўшчыкам “Графскага тэатра ў Чачэрску” і “ Тэатра кнігі”.
Марыя ЗАХАРЭВІЧ, народная артыстка Беларусі:
Мікола Макарцоў – глыбока нацыянальны творца, як рэжысёр ён працуе прафесіянальна. Бываючы на ўвасобленых ім святах, радуешся душой, бо яго рэжысёрскія святочныя задумкі арыгінальныя і самабытныя. Мікола тонка адчувае народнае і літаратурнае слова. Мне давялося бываць у яго вёсцы на Быхаўшчыне, сустракацца з яго матуляй, вяскоўцамі. Менавіта малая радзіма насыціла народнасцю яго творчасць. Пра Міколу Макарцова можна выказвацца бясконца і толькі на ўзнёслай ноце.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика