ПАДАРУНАК ДЭПУТАТА

exclusive_presents
Добрую навіну для аматараў беларускай літаратуры паведаміла дырэктар цэнтральнай раённай бібліятэкі Людміла Хрысціна. Фонды ўстановы культуры папоўніліся чацвёртым томам са зборніка Уладзіміра Караткевіча. Кнігу перадаў дэпутат абласнога Совета дэпутатаў па Чачэрскай выбарчай акрузе №60 Анатоль Фейгін у рамках акцыі “Падарунак дэпутата”. Нагадаем, ініцыятыва бярэ выток у 2012-м, які быў абвешчаны Годам кнігі, і працягнецца да 2020-га, калі будзе адзначацца 90-годдзе нараджэння класіка. Такім чынам, запланавана, што праз шэсць год на паліцах бібліятэкі з’явіцца ўнікальны ў сваім родзе 25-томнік нашага знакамітага пісьменніка — раманаў, апавяданняў, вершаў, казак і малюнкаў.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика