У КРАІНЕ КАЗКІ

akciya-deti-elka-minsk-8
Навагоднія радасці для многіх дзяцей Чачэршчыны працягваюцца. На днях 52 школьнікі раёна перажылі прыемныя хвіліны чароўнага свята – у рамках 20-й рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Калядная ёлка – нашы дзеці”, арганізаванай для дзяцей з пацярпелых ад наступстваў катастрофы на ЧАЭС рэгіёнаў, чачэрскія таленавітыя вучні, удзельнікі Міжнароднай сацыяльна-творчай акцыі “Чарнобыльскі шлях – дарога жыцця” і дзяўчаты з эстраднай узорнай студыі “Дзеці сонца” наведалі Мінскі Свята-Духаў кафедральны сабор. Там іх сустракаў сам мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх  Беларусі  Павел. Усе рабяты, а было іх там каля дзвюх тысяч, у тым ліку і з суседняй Расіі, атрымалі ад Уладыкі Паўла падарункі і яго блаславенне, а ад Беларускага Рэспубліканскага Саюза моладзі – вялізны торт, упрыгожаны двума дзесяткамі свечак. У адказ дзеці прачыталі вершы, ад чачэрскай зямлі наша дэлегацыя перадала гаспадарам свята каравай, дыск з запісамі песень калектыву “Дзеці сонца” і сувенірную прадукцыю з сімволікай горада.
Пасля ўрачыстага прыёму адбыўся прагляд шоу-прадстаўлення на лёдзе Беларускага дзяржаўнага цырка. І зноў хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі салодкія пачастункі. Дадому яны вярталіся хоць і крыху стомленыя, але шчаслівыя, бо пабывалі ў краіне казкі.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика