ДАНІНА ЎДЗЯЧНАСЦІ

Вянкі і кветкі, як знак падзякі і чалавечай павагі былі ўскладзены да помніка вызваліцелям на Замкавай гары, забітым ворагамі падчас Вялікай Айчыннай. На чачэрскую зямлю святло Перамогі прыйшло ўжо ў лістападзе 1943 года. ВОЗЛОЖЕНИЕ
І сёння мы ў 70-ты раз ушаноўваем подзвіг і гераізм загінуўшых на франтах вайны. У журботны дзень памяці – 27 чысла,  прайшоў мітынг-рэквіем з хвілінай маўчання, на цэнтральнай плошчы горада паказалі высокую прафесійную падрыхтоўку і ваенную выпраўку маладыя курсанты ДУА “Гомельскі інжынерны інстытут МНС РБ”. Стоп-кадры ў выглядзе малюнкаў-рэканструкцый і экспанаты з фондаў Гомельскага музея ваеннай славы, шэраг іншых мерапрыемстваў, арганізаваных у сувязі з юбілейнай датай, вярнулі нас у далёкае мінулае і яшчэ раз напомнілі пра мужнасць савецкага народа, салдацкую адвагу і самаахвяраванне ў баях за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика