У ЧАКАННІ ВЕРАСНЯ

Чарговы агляд вытворчых тэрыторый гарадскіх арганізацый і прадпрыемстваў адносна санітарнага становішча паказаў, што ў гэтым плане назіраюцца значныя рухі. Жаданне першынства падштурхоўвае працоўныя калектывы да культурнага спаборніцтва. У большасці арганізацый, як заўважыў старшыня райвыканкама І.І.Ком, з”явіліся малыя архітэктурныя формы, праведзены падкос пустазелля, падноўлены фасады і агароджы. Адным словам, справа зрушылася з месца. Аднак былі выстаўлены і адмоўныя адзнакі па добраўпарадкаванню тэрыторыі базы КДУП “Чачэрская ПМК-118” , не задавальняе пакуль поўнасцю парадкам мікрараён Новы. На здымках відаць ямы на праезджай частцы і гнілыя лаўкі каля пад’ездаў. Да святкавання Дня горада ёсць яшчэ час, каб выправіць становішча.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика