РАЗАМ ЗАЎСЁДЫ СЛАВЯНСКІЯ СЭРЦЫ

Па добрай традыцыі з хлебам-соллю сустракалі чачаран браты-славяне
У чарговы раз украінскія сябры запрасілі на Дзень незалежнасці сваёй краіны чачэрскіх артыстаў. Адно са святочных мерапрыемстваў адбылося 25 жніўня ў г.п.Кулікоўка Чарнігаўскай вобласці. У складзе беларускай дэлегацыі на чале з намеснікам старшыні Чачэрскага райвыканкама П.В.Несцяровічам і начальнікам аддзела культуры А.М.Чаплыгіным удзел у свяце прымаў народны ансамбль народнай музыкі і песні “Чачэрскі гармонік”. Калектыў двойчы выступаў з канцэртнай праграмай перад украінскімі гледачамі. У знак удзячнасці чачаране былі ўзнагароджаны не толькі шчырымі ўсмешкамі і апладысментамі. Ад імя адміністрацыі Кулікоўскага раёна яны былі ўдастоены Ганаровай граматы і атрымалі каштоўныя падарункі.
Падобная сустрэча стала чарговым доказам таго, што роднасць народаў – адна з самых галоўных каштоўнасцей. Цесныя ўзаемасувязі будуць падтрымлівацца і надалей.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика