УТУЛЬНАСЦЬ ДЗЕЦЯМ У ПАДАРУНАК

Напярэдадні навучальнага года тэрыторыі школ і дзіцячых садкоў радуюць вока прыгажосцю і дагледжанасцю. Ды і ў памяшканнях – чысціня і ўтульнасць. Усё гэта зроблена дзеля таго, каб хлопчыкі і дзяўчынкі спасцігалі веды з максімальным камфортам, вучыліся любіць прыгажосць і, увогуле, былі эстэтычна выхаванымі.
Але як у кожнай справе, у падрыхтоўцы да Дня ведаў ёсць свой авангард. Па словах начальніка аддзела адукацыі райвыканкама В.М.Пільшчыкава, лепей за ўсіх спрацавалі педагагічныя калектывы Отарскага сацыяльнага прытулку, дзіцячых садкоў №№ 3 і 5, цэнтра карэкцыйна – развіваючага навучання і рэабілітацыі, устаноў адукацыі вёсак Палесся, Бабічы і Батвінава. Ну, проста малайцы!

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика