ТВОРЧЫМІ СЦЯЖЫНКАМІ

IMG_6973
Мастацкі кіраўнік Нісімкавіцкага ЦСДК Таццяна Баранава ярка і каларытна глядзіцца з падмосткаў сцэны. Яе шырокі галасавы дыяпазон і арыгінальныя выступленні падкупляюць слухачоў і выклікаюць самыя лепшыя эмоцыі. А нядаўна, як ужо паведамляла раёнка, у абласным конкурсе аўтарскай песні і вершаў “Для тых, хто не лічыць гады” сярод людзей старэйшага ўзросту жанчына заваявала Дыплом ІІ ступені за песню “Вузенькая сцежачка”. Дарэчы, Таццяна Мікалаеўна мае вялікі запас асабістых твораў, у яе скарбонцы іх больш 20, напісаных як на рускай, так і на беларускай мовах. У рэпертуары мясцовага аўтара песні пра маці, хараство беларускіх абсягаў, пра каханне. Аб тым, як добра і весела жывецца людзям у роднай вёсачцы, Таццяна Баранава расказала ў творах “А ну, девчата, давайте-ка споем” і інш., з задавальненнем выконваюць лірычныя перапевы на словы мастацкага кіраўніка ўдзельнікі дзіцячага калектыву “Весялуха” Нісімкавіцкага ЦСДК, а для народнага калектыву народнай песні, музыкі і танца “Лёс” шэдэўры таленавітай паэтэсы “Вёска Бабічы” і “Лёс” сталі візітнай карткай. Іншы раз падабраць неабходныя ноты пад вершаваныя радкі Таццяне дапамагае калега, сябар і віртуозны музыкант Пётр Біжуноў. У аўтарскім дуэце маецца ўжо некалькі сумесных работ, сярод якіх “Стаіць бярозка ў полі”, “Рябина красная”, “Нісімкавіцкія дзяўчаты” і інш. У наступным годзе плануецца зрабіць творчую вечарыну “Саюз двух сардэц”, прысвечаную іх творчасці. Мерапрыемства абяцае быць не толькі цікавым, душэўным, але і пазнавальным.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика