ЛЕПШЫЯ З ЛЕПШЫХ

Малочныя рэкі Чачэршчыны разліваюцца не самі сабой, яны напаўняюцца дзякуючы намаганням жывёлаводаў. У ліку перадавых аператараў машыннага даення па паказчыках валавага надою на карову за 7 месяцаў бягучага года лідыруюць: на першым месцы – Таццяна Сцяпанаўна ДОЎГА з філіяла “Прыазёрны”, якая надаіла на адну ўмоўную галаву 3530 кг. малака; на другім – Зінаіда Васільеўна ЧАРНЯНКОВА з ААТ “Отар” – 3181 кг.; замыкае тройку перадавікоў па надоях Валянціна Міхайлаўна ПАПЛАЎСКАЯ з КСУП “Роўкавічы” – 3110 кг. Іх працавітыя рукі штодзень здабываюць раёну славу і дабрабыт.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика