Да сельскіх вучняў з віншаваннямі і прэміямі

Дзень ведаў у сельскіх школах праходзіць паасабліваму цёпла. Напэўна таму, што ў такіх установах адукацыі вучняў не так многа. І успрымаюцца яны і іх настаўнікі як адзіная вельмі дружная сям’я.

З вялікім хваляваннем сустракалі 1 верасня ў Нісімкавіцай школе. Навучальны год стартаваў ярка і незабыўна. Тут заўсёды з задавальненнем сустракаюць гасцей. Асаблівым момантам свята стала тое, што школу наведала дэпутат аблсавета дэпутатаў Галіна Трыбунах.

Галіна Пятроўна павіншавала вучняў і настаўнікаў з Днем ведаў і пажадала школьнікам поспехаў у навучанні, педагогам – радасці ад кожнага урока, а ўсім увогуле здароўя, шчасця і сямейнага дабрабыту. Лепшыя вучні , якія вылучыліся у патрыятычным напрамку і актыўна ўдзельнічалі ў грамадскай і школьнай дзейнасці, атрымалі з рук народнага выбранніка грашовыя прэміі.

У знак падзякі дзеці ўручылі дэпутату кветкі.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика