што такое дажынкі?

Важнейшай падзеяй не толькі жніва, але і ўсяго гадавога цыкла селяніна былі дажынкі. А ці задумваўся хто-небудзь з вас, адкуль пайшлі вераванні і абрады, звязаныя з гэтым часам? Але спачатку аб тым, што такое дажынкі. Гэта комплекс абрадаў, якія праводзіліся ў апошні дзень жніва. Часцей за ўсё яны прыстасоўваліся да Прачыстай Багародзіцы ці трэццяму Спасу і азначалі завяршэнне збору ўраджаю. Дажынкамі называлі і святочную трапезу ў гонар гэтай падзеі.
Асноўнымі элементамі дажыначнага абраду, якія былі шырока распаўсюджаны на тэрыторы ўсходніх славян, былі наступныя: пры завяршэнні жніва невялікую частку калосся пакідалі на полі недажатай. Гэты пучок, які насіў назву «барада», «каза», «казулька» завівалі, заломвалі ці звязвалі рознымі спосабамі. Некаторыя ўпрыгожвалі «бараду» кветкамі, старымі лапцямі або шапкамі. З калосся рабілі таксама рытуальны дажыначны сноп. Акрамя гэтага абрад уключаў у сябе праполку «казы», хаджэнне вакол яе, катанне і кулянне па зямлі або завітым каласам. Дажыначныя абрады суправаджаліся загаворамі і песнямі, якія былі напраўлены на атрыманне ўраджаю ў наступным годзе.
Нягледзячы на тое, что ўборка была справай нялёгкай, як і іншая сялянская праца, але выклікала ў жанчын і дзяўчат толькі станоўчыя эмоцыі. У пару жніва спявалі на полі прыпеўкі, якія мелі спецыяльны «доўгі» напеў.
Выконвалі і спецыяльныя малітвы. Апошні сноп стаяў у пярэднім кутку хаты да Пакрова.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика