ФЕЕРВЕРК ЧАРОЎНАЙ МАГІІ

Шмат згубілі тыя, хто не наведаўся ў пятніцу 13 верасня на цікавае і відовішчнае мерапрыемства “Ноч у бібліятэцы”, арганізаванае на базе раённай цэнтральнай бліятэкі. Было відаць, што работнікі вельмі пастараліся, каб на пакінуць гасцей разачараванымі. І гэта ім удалося. Бо ўсё, што адбывалася тут на той момант, і сапраўды ўражвала.
Атмасфера вечара ўжо ад парогу інтрыгавала і напаўняла сэрца ўзвышанымі пачуццямі. Паветра бібліятэкі было прасякнута таямнічым і незвычайным, што прымушала па-іншаму паглядзець на свет і такія знаёмыя вобразы. Звыклыя пакоі ўстановы культуры на некалькі гадзін ператварыліся ў пястратыя ўладанні казачных персанажаў і магічныя ўладанні літаратурнага слова. Напачатку са словамі віншавання выступіла галоўны спецыяліст аддзела культуры райвыканкама А.Фенік і падаравала бабліятэцы набор сталовага посуду, а потым – пачалося… Перад гледачамі ажылі персанажы чароўных казак Чырвоная Шапачка, мушкецёры, баба Яга і героі камедыі Мікалая Гогаля “Рэвізор”, у ролі якіх выступілі артысты бібліятэатра “Кнігаўка”. Пакаштаваць апетытнай гарбаты на травах прапанавалася ўсім без выключэння, бібліякафэ “Шалёнае чаепіцце” запрашала да самавара на працягу гадзіны, і найперш, чым атрымаць кварту гарачага напою, неабходна было хутка і правільна вымавіць скарагаворку. На малым экране дэманстраваліся відэаролікі пра кнігі і бібліятэкі Беларусі. Пакуль дзеці адшуквалі на кніжных паліцах тайнікі з сюрпрызамі і забаўляліся з маленькімі феямі, усе жадаючыя маглі даведацца пра сваё будучае ў салоне “Магія дабрыні” ад добрай вядунні Кнігіні, вельмі ўдала якую сыграла ў той вечар Людміла Трубачэнка. Дарэчы, метадысту аддзела маркетынгу давялося на той час часта змяняць сцэнічны вобраз, і вось яна ўжо выступае ў якасці гогалеўскага Івана Хлестакова, круп’е і доктара Зло.
Цяжка пералічыць усе тэатралізаваныя тэматычныя пляцоўкі, якія працавалі ў “Ноч бібліятэк”, аднак нельга не расказаць пра салон прыгажосці дырэктара гомельскай школы цырульнікаў, пераможца міжнароднага рэспубліканскага конкурсу, абладальніка “Жамчужыны 2013 года” Сержа Тушынскага, які са сваёй камандай прадставіў майстар-клас візажыста, стыліста і цырульніка. А колькі ўражанняў атрымалі каманды-ўдзельніцы хорарквесту, калі, блукаючы па цёмных склепах адшуквалі ключавыя словы! Адным словам, эмоцый, настрою і бадзёрасці ў “д’яблаў” дзень пятніцу 13-га хапіла ўсім. І, галоўнае, паўсюдна побач з чалавекам ішла кніга – на кожнай пляцоўцы былі арганізаваны кніжныя выставы, расцяжкі і інфармацыйныя стылажы.
Акцыя “Ноч у бібліятэцы” – першая і, не памылюся, вельмі ўдалая спроба звярнуць увагу на друкаванае слова і сказаць кнізе “дзякуй” у такім нязвыклым, цікавым і арыгінальным стыле. На наступны год работнікі бібліятэкі абяцалі здзівіць чачаран не менш захапляючымі сюжэтамі з літаратурнага жыцця самай мудрай, самай разумнай і самай вечнай спадарожніцы чалавека – кнігі.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика