ГУБЕРНАТАР ПААБЯЦАЎ ПАДТРЫМКУ

Рабочая група з ліку начальнікаў аддзелаў і ўпраўленняў Гомельскага аблвыканкама на чале са старшынёй аблвыканкама А.С.Якабсонам наведала ў мінулы аўторак Чачэрскі раён. Члены дэлегацыі пабывалі на асобных аб”ектах, у тым ліку новабудоўлі Отарскай малочнатаварнай фермы, а затым адбыўся афіцыйны прыём. Старшыня райвыканкама І.І.Ком трымаў справаздачу аб фінансава-гаспадарчай дзейнасці раёна. Аднак, асноўнай мэтай прыезду губернатара было абмеркаванне ходу падрыхтоўкі горада да святкавання юбілею і завяршэнне будаўнічых работ на сацаб”ектах Чачэршчыны. У цэлым, як заўважыў Іван Іванавіч, раён спраўляецца з пастаўленымі задачамі, рэканструкцыя і мадэрнізацыя аб”ектаў будзе завершана ў тэрмін. Разам з тым у асобных выпадках неабходна фінансавая падтрымка з вобласці. У выніку, пры дэталёвым разглядзе праблем, А.С.Якабсон паабяцаў выдзеліць дадатковыя сродкі на мадэрнізацыю свінакомплексу КСУП “Роўкавічы”, папоўніць няўлічаныя каштарысам праектнага інстытута грошы для работ на Залескай і Роўкавіцкай школах, паабяцана таксама перагледзець фінансаванне на рэканструкцыю цэнтральнай плошчы горада. У той жа час былі выказаны і некаторыя заўвагі членамі дэлегацыі адносна працоўнай дзейнасці ў сферы сельскай гаспадаркі (ураджайнасць зерневых, недастатковая забяспечанасць зернесушыльным абсталяваннем, укараненне тэхналогій у раслінаводстве і інш.), рэкамендавана больш шырока заняцца арганізацыяй у раёне малога прадпрымальніцтва. Слушныя заўвагі паабяцана прыняць да ведама і працаваць з аддачай, а за матэрыяльную падтрымку гораду старшынёй райвыканкама выказана вялікая падзяка.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика