Аляксандр Плістаў рассказаў пра свае ўраджанні і значнасць братэрскіх сувязяў

Майстар па гальванапластыцы Аляксандр Плістаў вярнуўся з Александрыі Шклоўскага раёна і падзяліўся з «ЧВ» сваімі пачуццямі ад  убачанага:

–На міжнародным фестывалі я быў чацвёрты раз і ўзяў з сабой унучку Сафію. Скажу, што «Купалле» па праву набыло статус культурнага брэнду Беларусі, настолькі яно праходзіць масава і відовішчна. Асаблівасцю гэтага года я б назваў той маштаб, з якім размахнулася славянскае свята. Тэрыторыя народнага гуляння вырасла ўдвая. Адных толькі гандлёвых пляцовак размясцілася на плошчы больш за паўтара кіламетра. А запрошаных і прыезжых гасцей – не злічыць, дзесьці каля 70 тысяч. Акрамя беларусаў прысутнічалі прадстаўнікі са шматлікіх расійскіх рэгіёнаў, былі дэлегацыі з Якуціі і Грэцыі. Вялікую канцэртную праграму давалі вядомыя артысты Расіі і Беларусі Ігар Мікалаеў, Ірына Дарафеева, Аляксандр Саладуха, Алена Ваенга, ансамбль «Верасы» і іншыя  салісты і заслужаныя калектывы. Шкада адно – на гэтым свяце не было украінскіх артыстаў. Памятаю, яны давалі вельмі шыкоўныя выступленні. На жаль, некаторыя славутыя спевакі і музыканты праявілі сябе ў адкрытым украінскім нацызме. Крыўдна, што яны прынялі такі бок палітычнага гледжання і згубілі павагу іх прыхільнікаў. А якімі гандлявалі рамеснікі таварамі! У мяне была знаёмая з Палтавы, прыязджала кожны год. Але я з ёй не сустракаюся ўжо даўно. А вось, між іншым, у мінулым і гэтым годзе прадстаўнікі з Данецка і Луганска прысутнічалі на Коранскай ярмарцы ў Курскай вобласці. Прыемна. Лічу, што братэрскія сувязі трэба аднавіць, нам неабходна быць разам, як калісьці. Бо ў нашай культуры шмат агульных каранёў. Веру што так і будзе.

Акрамя выступленняў прапанавалі свае тавары і культурны вольны час рамеснікі, рознапланавыя атракцыёны, кантактны заапарк, цырк-шапіто і парашутысты. Свята ўпрыгожвалі не толькі музыка, тэатралізаваныя героі і ўсмешкі людзей. Само надвор’е радавалася гэтаму дню і выклікала эйфарыю. А яшчэ большы накал пачуццяў ахапіў натоўп, калі на сцэну выйшаў наш Прэзідэнт. Усе літаральна ірванулі да сцэны, каб паслухаць кіраўніка дзяржавы. Адным словам, старажытнае купальскае свята не пакінула абыякавым нікога. Кожнаму дасталіся і накал эмоцый, і карысны адпачынак, і настрой. Ну, і наш з Соняй гандаль прайшоў бойка, дадому вярнуліся амаль з пустым чамаданам. Затое яшчэ надоўга застануцца ў памяці хвіліны непаўторнай радасці і пазітыву.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика