кампенсуеМ страты

У бягучым годзе па Указу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб пытаннях абавязковага страхавання сельскагаспадарчых культур, жывёлы і птушкі ў гаспадарках раёна павінна была быць застрахавана яравая пшаніца. На агульную суму 1341184 тысячы рублёў застрахавалі пасевы ў КСУПах “Вазнясенск”, “Звязда”, “Нісімкавічы”, “Палессе”, “Батвінава”, ААТ “Отар”. Як і ў мінулым годзе, сельгаспрадпрыемствы ўносілі толькі пяць працэнтаў ад агульнай сумы. Выплаты за нанесены ўрон здзяйсняліся толькі ААТ “Отар”. Тут на адным з палёў цалкам вымаклі пасевы. Выплата склала 18 мільёнаў рублёў – 50 працэнтаў ад неабходнай на перасеў сумы. З такой жа праблемай у прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Чачэрскаму раёну звярталіся і кіраўнікі КСУПаў “Звязда”, “Нісімкавічы”. Аднак кампенсацыі не атрымалі. Справа ў тым, што па ўмове поліса аплочваецца палова нанесенага ўрону толькі ў тым выпадку, калі пашкоджана цалкам поле, засеянае застрахаванай культурай, але і пры гэтым яно павінна складаць не менш 15 працэнтаў ад усіх плошчаў, адведзеных пад гэту культуру. У сувязі са стыхіяй – дажджамі, моцным ветрам і смерчам – у сельгаспрадпрыемствах раёна было пашкоджана 164 гектары яравой пшаніцы. Аднак за кампенсацыяй урону ніхто не звяртаўся.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика