негатыўны вынік

У ходзе жніва важна ўсё да дробязяў, асабліва калі гэта датычыцца бяспекі працы. Але, на жаль, не заўсёды выконваюцца дзеючыя патрабаванні. Так, шмат нараканняў паступае кіраўнікам гаспадарак ад калектыву раённага вузла электрычнай сувязі на тое, што сельгастэхніка, якая рухаецца на палі па вуліцах населеных пунктаў, абрывае правады радыёперадач. Апошнім часам такое здаралася ў вёсках Чырвоны Бор, Караблішча і іншых. І гэта не толькі прыносіць нязручнасці насельніцтву. Па словах выконваючага абавязкі начальніка РУЭС М.І.Рудзянкова, такія выпадкі могуць мець самы негатыўны вынік, напрыклад, падзенне апоры. Таксама трэба ўлічваць, што электра- і радыёправады знаходзяцца побач. Абарваны радыёпровад можа зачапіць электрычны, пасля чаго магчыма ўзнікненне пажара або паражэнне электратокам людзей. Так што ўдзельнікам жніва трэба праяўляць павышанную асцярожнасць.
Ірына ЧУЯНКОВА.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика