ГУЧАЛІ ПЕСНІ ПРА КАХАННЕ…

IMG_9540Бліжэй да 16.00 у мінулую нядзелю да святой крыніцы аграгарадка Вазнясенскі пачалі сцягвацца мясцовыя жыхары, каб стаць сведкамі неардынарнага мерапрыемства. У рамках свята вёскі тут урачыста адкрылі купель, якую з малітвай да Бога асвяціў свяшчэннаслужыцель Храма Прэабражэння Гасподня айцец Васілій.
Ідэя акультурыць гэта месца і надаць яму важнае духоўнае значэнне належыць былому старшыні Ленінскага сельвыканкама Івану Ганжыну. Яшчэ тады былі зроблены замеры вады на шкодныя рэчывы, і  лабараторны аналіз паказаў вялікае ўтрыманне ў ёй элементаў серабра. Добрая справа была падхоплена цяперашнім “галавой” мясцовай улады Аленай Карпенка, і зараз у святой купелі кожны жадаючы можа акунуцца, адчуць асалоду пякучых халодных ключоў і ўсю каштоўнасць гаючай сілы вады. Некаторыя тут жа абмылі рукі і твары сцюдзёнай вадкасцю, а нехта нырнуў у перапоўненае вадой бетоннае кальцо. Пасля ж усе накіраваліся да сельскага клуба на канцэртную праграму, у ходзе якой атрымалі віншаванні і падарункі ад мясцовай гаспадаркі і сельскага Савета самы стары жыхар Вазнясенска Марыя Макараўна Дударава, самыя маленькія – Вікторыя Лагуценка і Косцік Гусакоў, шматдзетная маці Таццяна Лагуценка і маладая сям’я Алены і Аляксандра Ткачовых. Сваё 17-годдзе ў гэты дзень адзначыла Назіра Аламурадава, ёй таксама ўручылі сувенір. Не забыліся на свяце і пра лепшых працаўнікоў сельгаспрадпрыемства – са сцэны прагучалі прозвішчы старанных хлебаробаў і жывёлаводаў Аляксандра Ананенкі і Ніны Роевай, Аляксандра і Святланы Бяляевых, Надзеі Трыбуналавай. Адзначылі на свяце і лепшых гаспадароў, чые падворкі радуюць вока: Вольга і Сяргей Канусевічы, Любоў і Пётр Рашэтнікавы, Уладзімір Балігатаў, Валянціна і Віктар Кавалёвы. За багатае кветкавае царства на прыдваровым участку дзячылі Галіну Мельнікаву і Валянціну Ястачкіну. Да слоў віншавання далучыліся артысты мастацкай самадзейнасці, якія спявалі песні пра родны кут, пра жыццё, пра каханне. Гледачы засталіся задаволены канцэртам і прыемнай сустрэчай з аднавяскоўцамі.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика