ЗАЎСЁДЫ Ў ПАМЯЦІ НАШЧАДКАЎ

Маладая ўкраінская дзяўчына прыехала на Чачэршчыну ў 1951 годзе. Яе тэмперамент і працоўную хватку адразу адзначылі, і зусім хутка Яўгенія Антонаўна заняла пасаду старшыні сельскага Савета. А калі наспела неабходнасць – у 1990 годзе была назначана на пасаду дырэктара гісторыка-этнаграфічнага музея. Менавіта тут жанчына праявіла сябе найбольш станоўча, гэта дзякуючы яе незаспакоенасці і бязмернай энергіі было сабрана каля 5 тысяч экспанатаў побытава-этнаграфічных прадметаў. Людзі самі неслі ў падарунак іконы, рэчы хатняй гаспадаркі. Матэрыяльна-культурныя каштоўнасці дасканала праходзілі “рэвізію” і ставіліся на ўлік музейнага фонду.
Я.А.Шыпенка была неардынарным чалавекам, са своеасаблівым характарам і паводзінамі. Яна непрымірыма ставілася да лайдакоў і п”яніц, не любіла парушальнікаў дысцыпліны і заўсёды адстойвала сваю кропку гледжання, мела асобны погляд на тыя ці іншыя абставіны. “Жанчына вельмі незапакоеная, вялікі энтузіаст, да кожнай справы адносілася з душой, — успамінае пра калегу пенсіянерка Ала Мікалаеўна Машуціна. – Канешне, яна была вельмі запальчывая, але злосці ні на каго не трымала. Дасканала ведала гісторыю раёна, пешкам хадзіла па вёсках і збірала экспанаты для музея. Умела паспачуваць і нешта карыснае параіць, добра валодала пачуццём гумару”.
Круты нораў Яўгеніі Антонаўны з”яўляецца асаблівасцю яе характара. Апантаная, непахісная, мэтанакіраваная, яна і не магла жыць інакш. Трактарыстка, камсамолка, верны сябар, “баявы” таварыш… Усе гэтыя якасці наша зямлячка выхавала праз цяжкія выпрабаванні вайной і не менш цяжкай працай, за што і ўзнагароджана медалямі “Ветэран працы”, “За асваенне цалінных зямель”, ордэнам Жукава. Яна была патрыёткай, магчыма нездарма нават і дзень яе смерці трапіў на 1 мая. У 2001 годзе Я.А.Шыпенка не стала. Але засталася памяць і вялікая падзяка нашчадкаў за яе добрыя справы.
Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика