Раіса Вербавікова з раёнкай не развітваецца

З газетай «Чачэрскі веснік» жыхарка Чырвонага Берага Раіса Вербавікова ўвесь час. Навіны Чачэршчыны, рэспубліканскія падзеі, замалёўкі пра землякоў – усё цікава жанчыне на старонках раёнкі.

Прыемна Раісе Васільеўне пачытаць матэрыялы і пра калег, з якімі шмат гадоў працавала ў цэнтральнай раённай бальніцы. Радуецца поспехам працаўнікоў вёскі, цікавіцца творчымі перамогамі таленавітых жыхароў краю, актыўнай моладзі. «Я ўжо на пенсіі, даглядаю сына-інваліда, мала дзе бываю і таму свежую інфармацыю чэрпаю з артыкулаў перыядычнага выдання, – гаворыць жанчына. – Карысна даведацца, што адбываецца ў краіне, пра жыццё раёна і крымінагенныя абставіны. З задавальненнем сачу за дасягненнямі чачаран і заўсёды захапляюся, калі знаходжу ў газеце сваіх знаёмых. Да таго ж тут шмат даведачных публікацый, тэлефонаў прамых ліній. Так што, калі трэба, можна адшукаць усё неабходнае, каб быць у курсе спраў і атрымаць слушную параду ад спецыялістаў. Я прывыкла да раёнкі і з нецярпеннем чакаю кожнага яе выхаду. А напярэдадні Новага года хачу пажадаць калектыву «Чачэрскага весніка», па-першае, дабрабыту і здароўя, і каб у журналісцкай справе ўсё ладзілася».

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика