Прафсаюзы ў дапамогу сялу

Раённы камітэт прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу заўсёды падтрымлівае людзей працы, і не толькі ўзнагароджвае за выдатныя паказчыкі, але і напрамую дапамагае.

Вось і на гэты раз была арганізавана дабрачынная акцыя «З клопатам аб чалавеку працы». На Матнявіцкай малочнатаварнай ферме старшыня райкама Анжаліка Краўчанка і актыў прафсаюзнай пярвічкі сяльгаспрадпрыемства навялі парадак у бытавых памяшканнях: за набыты райкамам АПК неабходны матэрыял зрабілі касметычны рамонт, прывялі бытоўку ў належны санітарны стан. Таксама ў матнявіцкіх жывёлаводаў з’явіліся новы працоўны інвентар, абрус і чайны сервіз.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика