ЗРАБІЦЬ ЖЫЦЦЁ ДЗЯЦЕЙ ШЧАСЛІВЫМ

Над рэалізацыяй запатрабаванняў Дэкрэта №18 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь сёння працуе ўся краіна. І нездарма, бо няма нічога важней для дзяржавы, як стабільнае маральнае і матэрыяльнае становішча і шчаслівае будучае народа. А ўсё гэта ствараюць, у першую чаргу, самі людзі. Згадзіцеся, калі кожная сям”я будзе імкнуцца да поўнага дабрабыту, умацоўваць сямейныя адносіны і выхоўваць разумных дзяцей, у грамадстве самі сабой адпадуць такія праблемы як п”янства, наркаманія, сацыяльнае сіроцтва. Менавіта адносна апошняга на базе Чачэрскага раёна ў мінулую сераду адбылося выязное пасяджэнне пастаяннай камісіі Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў. На мерапрыемстве шырока абмяркоўвалася пытанне становішча работы па дзяржаўнай абароне дзяцей у асацыяльных сем”ях у адпаведнасці з патрабаваннямі Дэкрэта №18 у Чачэрскім раёне за 2008 год і 6 месяцаў бягучага, адкрыла якое член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ, старшыня пастаяннай камісіі Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў па сацыяльных пытаннях, галоўны ўрач установы аховы здароўя “Гомельскі абласны клінічны кардыялагічны дыспансер” Г.Л.Лапаціна. Неабходнасць рэалізацыі важнага дзяржаўнага дакумента яна назвала безумоўнай. ”Мы не павінны дапусціць, каб будучыя пакаленні неслі на сабе крыж Дэкрэта №18, мы абавязаны наладзіць шчаслівае жыццё дзецям, а для гэтага неабходна прыкласці намаганні для цеснага супрацоўніцтва і міжведамаснага ўзаемадзеяння. Толькі разам, толькі агульнымі сіламі можна вырашыць праблему”.
Начальнік упраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама М.А.Бондар таксама заклікала не заставацца раўнадушнымі да агульнадзяржаўнай праблемы. Працаваць у дадзеным накірунку сумесна перш-наперш абавязаны работнікі адукацыі, сельскія Саветы, працоўныя калектывы – гэта касцяк, на які першачаргова трэба ўскласці цяжкі воз барацьбы з сацыяльным сіроцтвам. Кардынальна зменіць сітуацыю, як яна лічыць, і той факт, калі класны кіраўнік узмацніць кантроль за сваімі выхаванцамі. Каэфіцыент карыснага дзяння адразу павялічыцца. Марына Андрэеўна лічыць, што яшчэ да нараджэння дзіцяці трэба ведаць, у якіх умовах будзе выхоўвацца маленькі грамадзянін Беларусі. У вобласці, як заўважыла член пастаяннай камісіі, сфарміравана “стройная” форма работы па рэалізацыі Дэкрэта, і без падтрымкі ўсіх сфер дзейнасці немагчыма гаварыць аб яе эфектыўнасці ў далейшым. Лічба – 5,5 тысяч сацыяльных сірот па Гомельскай вобласці – гэта штуршок на далейшую напружаную дзейнасць па выкананню патрабаванняў Дэкрэта №18. Працаваць з кожнай сям”ёй, далучаць да здаровага ладу жыцця беларусаў, падаваць прыклад кіраўніка сваім падначаленым, фарміраваць культуру сям”і – вось задатак шчаслівага будучага краіны.
Таксама закраналася пытанне кампенсацыі грашовых сродкаў абавязанымі асобамі дзяржаве. Па Гомельскай вобласці працэнт выплат складае 44,5, па Мінскай – 60%, Віцебскай – 43%, Брэсцкай – 42,7%. Асноўным “западаючым” звяном тут М.А.Бондар назвала адмоўную працоўную дысцыпліну абавязаных і адсутнасць у такіх людзей пэўных навыкаў і спецыяльнай прафесійнай адукацыі.
У ходзе пасяджэння са справаздачай выступіў намеснік старшыні райвыканкама П.В.Несцяровіч, вопытам работы падзяліліся прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна. Начальнік РАНС С.Гоцманаў унёс прапанову разгледзець на абласным узроўні пытанне забеспячэння дзяржавай пажарнай бяспекі ў асацыяльных сем”ях, дакладней, аказанне дапамогі па рамонту печаў, асабліва пры вяртанні адабраных непаўналетніх назад да біялагічных бацькоў. Просьбу Сяргея Канстанцінавіча члены пастаяннай камісіі па сацыяльных пытаннях абяцалі задаволіць.
Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика