Хутка ў школу!

Працаўнікі Чачэрскага райспажыўтаварыства ў бліжэйшыя выхадныя будуць гандляваць школьнымі прыладамі і на гарадскім базары. Нягледзячы на самы разгар канікул у крамах аграгарадкоў і буйных населеных пунктах раёна пакупнікам прапануюцца пісьмовыя прылады, адзенне і абутак для вучняў. Як заўважыла таваравед Таццяна Кадырава, не трэба забываць, што набыць любы тавар, якога нестае на прылаўку, магчыма і па заяўках пакупнікоў. Усё, што можа спатрэбіцца з адзення і абутку хлапчукам, сёння ўжо маецца ў продажы ў краме “Надзея” райцэнтра, зусім хутка чакаецца новае паступленне дзявочага адзення з швейнай фабрыкі “Калінка”.
Святлана ГЕРАШЧАНКА.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика