ПОСПЕХІ ЧАЧЭРСКІХ ВЫПУСКНІКОЎ

Скора скончыцца гарачая пара для абітурыентаў. Пасля ўступных экзаменаў у форме цэнтралізаванага тэсціравання зараз рабяты прадастаўляюць іх вынікі ў прыёмныя камісіі вышэйшых навучальных устаноў.
Як паведамілі ў аддзеле адукацыі райвыканкама, з 118 выпускнікоў Чачэршчыны 11 і 11’ класаў 80 чалавек прымалі ўдзел у цэнтралізаваным тэсціраванні. Сёлета педагогі і бацькі задаволены вынікамі асобных рабят. Да прыкладу, уладальніца залатога медаля пасля заканчэння гімназіі Галіна Кузняцова набрала 219 балаў пасля здачы тэстаў па трох прадметах. Далучыце да гэтага выніка амаль 100 балаў атэстата! Відавочна, юнай чачаранцы адкрыты дзверы амаль усіх універсітэтаў. Акуплена стараннасць за школьныя гады і ў выпускніцы гімназіі Юліі Зялёнай, у якой таксама колькасць балаў па трох прадметах ЦТ склала звыш 200 балаў. 88 працэнтаў — такі вынік па беларускай мове ў Яўгеніі Раманюгі, якая скончыла Бабіцкую сярэднюю школу на выдатна і атрымала залаты медаль. Добрыя вынікі паказалі ўдзельнікі ЦТ па прадмету “Чалавек. Грамадства. Дзяржава” — выпускнікі Меркулавіцкай сярэдняй школы. Галоўны спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама Вольга Іванаўна Лапіцкая падкрэсліла, што станоўчыя вынікі па гэтаму прадмету выпускнікі вясковай школы паказваюць не ўпершыню, што адлюстроўвае адказнасць у падыходзе да сваёй справы настаўніцы Наталлі Анатольеўны Івановай.
Святлана ГЕРАШЧАНКА.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика