«Дзякуй» – кажуць малышы

Калі праходзіш міма дзіцячых дашкольных устаноў, у душы кожнага з нас з”яўляецца настальгія па самых бесклапотных гадах. Цёплыя, духмяныя водары супоў, баршчоў, каш – паветра вакол дзіцячых садкоў, здаецца, працята імі. І кожны, спыніўшыся тут, хоць на хвіліну марыць вярнуцца ў сваё дзяцінства.
Больш трыццаці гадоў у дзіцячым садку №3 райцэнтра працуе поварам Ганна Васільеўна Яўстрацікава. Пасля заканчэння Пермскага тэхнікуму савецкага гандлю па спецыяльнасці повар маладой дзяўчыне давялося пэўны час працаваць на фабрыцы кухні ў гэтым далёкім расійскім горадзе. Але пасля заканчэння тэрміну вярнулася на Чачэршчыну, некалькі год была шэф-поварам рэстарана «Кристалл», а затым уладкавалася ў дзіцячы садок, без якога ўжо не ў”яўляе свайго жыцця. І за гэты час жанчына вельмі добра распазнала густы гарэзлівых непасед і заўсёды спяшаецца іх пацешыць пышнай выпечкай і апетытнымі курынымі катлетамі. Дарэчы, апошнія гатуюцца па фірменнаму рэцэпту майстра. Адказны і добрасумленны спецыяліст вельмі добра разумее, што ад яе ў немалой ступені залежыць гарманічнае фізічнае развіццё дзетак. Таму і стравы, прыгатаваныя Ганнай Васільеўнай, заўжды смачныя і карысныя. Хлапчукі і дзяўчынкі, якія адчуваюць аб сабе клопат, спяшаюцца падзякаваць повару не толькі пасля сняданкаў, абедаў і вячэры. «Дзякуй» – кажуць малышы Ганне Васільеўне і падчас знаёмства з асаблівасцямі прафесіі повара.
Вольга ПЯКАРСКАЯ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика