Экспазіцыя беларускіх лялек у адзенні краснапольскага строю папаўняецца

У раённым цэнтры рамёстваў, фальклору і этнаграфіі працягваецца рэалізацыя сацыяльна-культурнага праекта па вывучэнні, адраджэнні і прапагандзе народнага касцюма.

Сёння праектная лялечная экспазіцыя налічвае ўжо 20 экспанатаў. Самы каларытны – вышынёй 63 сантыметры. Лялька выраблена з пап’е-машэ, у тканым андараку і намітцы. У хуткім часе паглядзець на выставу змогуць як жыхары горада, так і ўсе жадаючыя. А каб наблізіць гэты час, дырэктар цэнтра Юлія Фенік просіць жыхароў краю далучыцца да праекта, падзяліцца тканымі рэчамі ці адзеннем, старымі прыладамі вясковага побыту для афармлення будучай музейнай эскпазіцыі і тым самым папоўніць каштоўную скарбніцу этнічнай культуры.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика