У раёне з’явілася небяспечная расліна. Што пра яе трэба ведаць?

На Чачэршчыне набывае актыўнасць амброзія палыналісцевая, папярэдзіла начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ніна Аўсейцава.

Гэтая расліна можа выклікаць алергію, а таксама паўплываць на якасць малака ад хатніх жывёлаў. Амброзія – аднагадовая травяністая расліна. Яна квітнее з ліпеня па кастрычнік. Ейныя плёны, сямянкі, утвараюцца ўжо ў жніўні. Пустазелле патрапіла ў Беларусь з паўднёвых рэгіёнаў Еўропы, дзе лічыцца вельмі небяспечным. На тэрыторыі рэспублікі яго ўпершыню выявілі ў 1973 годзе ў Мазырскім раёне. За апошнія гады вялікія зараслі амброзіі з’яўляліся каля шасэйных дарог, а таксама на поўдні краіны.
Пылок амброзіі – моцны алерген, які выклікае амбразійны паліноз. А пры паяданні жывёламі ў фазе квітнення, расліна псуе іхнае малако, надаючы яму непрыемны пах і смак. Да таго ж, пустазелле паніжае плённасць глебы і ссушае яе. Таксама яно здольнае падаўляць абарыгенныя расліны.
Пры выяўленні амброзіі неабходна выкарыстаць гербіцыды ці выдаліць яе механічна (прапалоць, пераараць, спаліць). Зялёную масу ўтылізуюць, не дапускаючы ейнага квітнення, – паляць ці глыбока закопваюць.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика