Інфармацыйна-прапагандысцкія групы

Нядаўна адбылася сустрэча чачаран з членамі абласной інфармацыйна-прапагандысцкай групы: першым намеснікам начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкама М.Р.Жукевічам і першым намеснікам начальніка ўпраўлення па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС аблвыканкама Л.В.Місюк. Тэмай дыялога была дзейнасць прамысловых прадпрыемстваў Гомельшчыны. Як паведаміў М. Р. Жукевіч, з 24 даведзенных прагнозных паказчыкаў выканана толькі 6. Аднак па 11-ці ёсць тэмп росту ў параўнанні з першым паўгоддзем 2008 года. Ва ўмовах сусветнага фінансава-эканамічнага крызісу найбольш пацярпелі вытворцы-гіганты. Але шэраг мер, прынятых кіраўніцтвам дзяржавы, дазволілі мінімізаваць адмоўныя моманты ў выніках іх працы. Бюджэт вобласці за першае паўгоддзе гэтага года выкананы на 45 працэнтаў. Гэта сведчыць аб тым, што эканамічны сектар рэгіёна спрацаваў дастаткова эфектыўна.
Аб мерапрыемствах па ліквідацыі вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС расказала Л.В.Місюк. Затым былі дадзены адказы на пытанні ўдзельнікіаў сустрэчы.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика