ПАМОЧНІКІ КАМУНАЛЬНІКАЎ

Ідучы на працу, кожную раніцу заўважваю, што ў гэты час кудысьці спяшаюцца і падлеткі з суседняга дома. Нават дзіўна: зараз, у перыяд канікул, большасць дзяцей імкнуцца рана прачынацца. Не ўтрымалася і пытаюся: куды трымаеце накірунак? Яны ўсмяхнуліся і адказалі – як і вы ідзем працаваць, навошта дарма час губляць, калі ёсць выдатная магчымасць падзарабіць. Хлапчукі расказалі, што працуюць на ўчастку добраўпарадкавання ў камунальна-жыллёвым унітарным прадпрыемстве “Чачэрскае”. Яны займаюцца афарбоўкай агароджаў і абрэзкай кустарнікаў, дапамагаюць прыбіраць смецце на гарадскіх вуліцах. А дзве дзяўчынкі выконваюць праполку кветнікаў. Усяго ж у камунальнай службы 13 юных памочнікаў з гімназіі райцэнтра і сярэдняй школы №2. Як заўважылі кіраўнікі КЖУП “Чачэрскае”, працуюць падлеткі старанна і з задавальненнем. Усе яны працаўладкаваны па дагаварам, іх рабочы дзень скарочаны на адну гадзіну. Жадаючых папрацаваць у час летніх канікул было намнога больш, але бюджэт прадпрыемства не дазваляе працаўладкаваць усіх, так як кожны з іх адтрымлівае тарыфную стаўку рабочага.
І. МІКАЛАЕВА.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика