ДОБРАСУМЛЕННАСЦЬ – ГАЛОЎНЫ ПРЫНЦЫП У ПРАЦЫ

«Маладосць – той недахоп, які хутка праходзіць» – такая вядомая фраза зусім не падыходзіць галоўнаму спецыялісту па ідэалагічнай рабоце КСУП “Вазнясенск” Т.В.Капылец. Яе малады ўзрост толькі падкрэслівае самыя добрыя якасці і ў працы, і ў адносінах да навакольных: ініцыятыўная, энергічная, добрасумленная і вельмі абаяльная. У вышэйназваным сельгаспрадпрыемстве Таццяна Валянцінаўна працуе з 2005 года. Да сваіх абавязкаў ставіцца адказна. Да таго ж ідэолаг яшчэ выконвае функцыі інжынера па тэхніцы бяспекі. Таму не толькі займаецца інфармаваннем калектыву, арганізацыяй святкавання знакавых дат, добраўпарадкаваннем тэрыторыі, падтрымлівае цесную сувязь з установамі адукацыі і культуры пры правядзенні разнастайных мерапрыемстваў. Яшчэ неабходна праводзіць інструктажы, сачыць за ўкамплектаваннем тэхнікі неабходным інвентаром і г.д. Працы шмат, але Таццяна Валянцінаўна з ёй паспяхова спраўляецца. І ў далейшым плануе застацца жыць і працаваць на вёсцы. Галоўнае, каб яна захавала ўсе свае лепшыя чалавечыя якасці.
Ірына ЧУЯНКОВА.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика