Працягваецца працоўнае спаборніцтва

Раённую планку лідарства на касьбе траў першага ўкосу па стане на 8 ліпеня ўтрымліваюць Міхаіл Куцапалаў з ААТ «Батвінава» – 1050 га, отарскі механізатар Сяргей Шапялевіч – 517 га і Мікалай Брайкоў са «Звязды» – 488 га. На гэты раз лепш за астатніх на падборцы і драбненні сянажнай масы пастараліся Максім Макарэвіч з ААТ «Звязда» – 5979 т, Сяргей Мінянкоў з «Отара» – 4772 т і залескі механізатар Аляксей Нарушаў – 4672 т. На адвозцы зялёнай масы перадавая практыка за аграрыямі са «Звязды» Ігарам Марозавым – 1958 т, Аляксандрам Каплуновым – 1849 т і Васілём Кужавым – 1523 т. На прасаванні сена самыя высокія паказчыкі на гэтым тыдні ў отарскага аграрыя Дзмітрыя Худалея – 741 т, батвінаўскага Міхаіла Быкоўскага – 625 т і на рахунку Міхаіла Пракапенкі са «Звязды» – 226 т. Высокую планку працоўнага спаборніцтва на прасаванні сянажнай масы ў стрэйч-плёнку па-ранейшаму ўтрымлівае Юрый Болдыраў з ААТ «Батвінава» – 107 т.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика