Выканаўца шансона – Людміла Трубачэнка

Цудоўны голас салісткі Людмілы Трубачэнка паланіў журы і слухачоў гарадскога пасёлка Карма на фестывалі шансона і залатога шлягера «Душа ў песні».

У намінацыі «Выканаўца шансона» наша таленавітая спявачка за нумар «А дзе мне ўзяць такую песню» заваявала Дыплом І ступені ў сваёй узроставай катэгорыі. Людміла Трубачэнка на сцэне з дзяцінства і па большасці аддае перавагу рэтрарэпертуару, бо песні тых часоў, лічыць жанчына, прасякнуты мудрасцю, любоўю і сэнсам. Таму і спявала яна эмацыянальна, з душой, перадаўшы голасам і праз жаночы артыстызм усю прыгажосць і пяшчоту музычнага твора.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика