ШТО ТУРБУЕ ЧАЧАРАН

Адзіны дзень прыёму грамадзян па асабістых пытаннях членамі раённага выканаўчага камітэта адбыўся 10 ліпеня. У населеныя пункты Акцябр, Турышчавічы і Дварэц Чачэрскага сельсавета выехалі на сустрэчу з насельніцтвам упраўляючы справамі райвыканкама Л.Р.Надтачэеў, старшыня Залескага сельвыканкама Н.У.Шаўцова, старшыня Чачэрскага сельвыканкама Т.С.Новак і галоўны рэдактар раённай газеты В.В.Пранкевіч. Людзей хвалявалі наступныя праблемы: жыхары в.Акцябр цікавіліся, як хутка ў іх вёсцы пачнуцца работы па добраўпарадкаванню могілак, ці маецца перспектыва аднаўлення работы некалі зачыненага магазіна харчовых тавараў, а таксама ўладальнікі буйной рагатай жывёлы заклапочаны падкошваннем пашы для выпасу прыватнага статка. З вясны не выдзелены гной для жыхаркі в.Дварэц, хаця аплата за дадзеную паслугу была аформлена яшчэ напачатку года.
Усе звароты грамадзян узяты на кантроль, і пры першай магчымасці будуць задаволены. Надалей, як запэўніў Леанід Рыгоравіч, для больш выніковай дзейнасці згаданай формы работы з насельніцтвам і з мэтай якаснага вырашэння праблем чачаран такія сустрэчы будуць праводзіцца ў больш маштабным варыянце з удзелам кіраўнікоў гаспадарак, дэпутатаў і іншых адказных асоб.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика