СТАРАННЕ ГАРАНТУЕ ПОСПЕХ

Заўтра сваё прафесійнае свята адзначаюць людзі, ад якаснай работы якіх залежыць багацце бюджэту, вышыня заробкаў, пенсій, грашовых дапамог і г.д. Калектыў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Чачэрскаму раёну невялікі, але згуртаваны і старанны. Таму і вынікі яго работы адпаведныя. “За першае паўгоддзе ў кансалідаваны (гэта значыць, мясцовы і рэспубліканскі – аўт.) бюджэт паступіла амаль сем з паловай мільярдаў рублёў, што складае 110,3 % ад плана. Пры гэтым у мясцовы бюджэт – 5618841 тысячы рублёў (108 % ад плана) і ў рэспубліканскі – 1577526 тысяч рублёў (117 працэнтаў). Першасная задача работнікаў падаткавых органаў – выкананне даходнай часткі бюджэта, недапушчэнне запазычанасці па плацяжах у бюджэт. На першага ліпеня такой запазычанасці не маецца. Актыўна праводзіцца і кантрольная работа. З 59 рэйдавых праверак за першае паўгоддзе ў 58 выпадках устаноўлены парушэнні заканадаўства. Выяўлена 46 выпадкаў здзяйснення прадпрымальніцкай дзейнасці без дзяржаўнай рэгістрацыі, чатыры парушэнні ў сферы зварота алкагольнай прадукцыі, два – тытунёвых вырабаў і іншае. Праводзілася канфіскацыя таварна-матэрыяльных каштоўнасцей, якія знаходзіліся ў нелегальным звароте. У даход дзяржавы звернута 10,8 млн. рублёў. У цэлым жа па выніках праверак у дзяржбюджэт пералічана 55,6 млн. рублёў”, – адзначае начальнік А.М. Герашчанка. Расказалі спецыялісты і аб новаўвядзеннях у сваёй рабоце, звязаных са зменамі ў падатковым заканадаўстве. Упершыню ў рэспубліцы ўкараняецца электроннае дэклараванне. А гэта значыць, што папяровай работы стане менш, асабліва ў аддзеле па ўліку плацяжоў юрыдычных і фізічных асоб. У раёне ўжо адно прадпрыемства карыстаецца згаданымі змяненнямі.
Як і ў любым калектыве, у ІМПЗ ёсць з каго браць прыклад у працы. Шмат гадоў дзейнасці ў налогавай службе раёна прысвяцілі намеснік начальніка С.У. Прымшыц, галоўныя дзяржаўныя падатковыя інспектары Д.П.Клімянкоў, Н.Л. Затуранава. У большасці ж сваёй калектыў тут малады, энергічны. Аднак вопыту моладзь набіраецца хутка, складаная работа не церпіць маруднасці, патрабуе адказнасці. А таксама стальнога цярпення ў зносінах з падаткаплацельшчыкамі. І, безумоўна, ніяк у ёй не абыходзіцца без уважлівасці да сваёй справы і граматнасці ў яе вядзенні – гэта галоўныя якасці спецыялістаў арганізацыі.
Наталля СУВАЛАВА.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика