Ноч музеяў з чароўнай «Чачэрскай лютняй»

У чароўную і таямнічую ноч музеяў па залах гарадской ратушы разліваліся старажытныя мелодыі песень. На спатканне з аўтэнтычным мінулым гасцей мерапрыемства запрасіў народны вакальна-інструментальны ансамбль «Чачэрская лютня».
Свята сабрала прыхільнікаў народнай культуры, аматараў-краязнаўцаў і жыхароў горада, якія прыйшлі адпачыць і духоўна абагаціцца. У знак таго, што Міжнародны дзень музеяў адзначаецца 18 мая, кожны 18-ты наведвальнік атрымаў невялічкі сувенір. Першым жа шчасліўчыкам стаў чатырохгадовы Ягор Люцікаў. Астатніх чакалі сюрпрызы творчыя. Чачаранам прапанаваў сваю віртуозную ігру на гітары навучэнец прафесіянальнага ліцэя Уладзіслаў Кандрацьеў, які добра валодае струнным інструментам і часта музыцыруе перад публікай. А кульмінацыяй вечара стала выступленне «Чачэрскай лютні». Этнакалектыў ужо набыў вядомасць па-за межамі раёна і заваяваў любоў аўдыторыі. Неардынарная аранжыроўка і стыль выканання выдзяляюць яго сярод іншых і выклікаюць захапленне. Артысты знаходзяць і апрацоўваюць беларускія народныя творы, пераважна на словы невядомых аўтараў, якія потым становяцца песняй. А іх у рэпертуары гурта дзясяткі. Да гэтага ж дня артысты падрыхтавалі новую канцэртную праграму «Палі», над якой працавалі 3 гады. Назву выбралі не выпадкова, бо Чачэршчына – аграрны край, тут шмат палёў, на якіх каласуюць жыты і залаціцца ніва. А хлеб, як вядома, галоўны скарб чалавека.
Пра багацце зямлі, бязмежныя абшары і прахалоду гаючай крынічнай вады спявалі Паліна Вострыкава і музыканты. У праграму было ўключана 17 нумароў, кожная песня прайшла доўгі шлях мастацкага аздаблення і шліфоўкі, у кожную ўкладзены талент, індывідуальнасць, душа і сэрца збіральнікаў. Так нарадзіліся непаўторныя творы «Лося», «Куры-шчабятуры», «Салавейка», «Павей, ветрык» і іншыя. Жывы гук, харызма артыстаў і атмасфера свята не пакінулі абыякавымі нікога з прысутных. Яны атрымалі асалоду ад сустрэчы з традыцыйным і аўтэнтычным, а спевакі – ад шчырых удзячных апладысментаў

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика