Наш чысты дом

На базе Ленінскага сельскага Савета нядаўна адбыўся чарговы Дзень справаздачы па выкананню даручэнняў райвыканкама па добраўпарадкаванню населенных пунктаў і навядзенню санітарнага парадку на зямлі. Удзельнікі мерапрыемства наведалі аб”екты жыццязабеспячэння, што размешчаны на тэрыторыі сельсавета, пабывалі ў в.Бердыж і на месцы Бердыжскай стаянкі першабытнага чалавека. Далей былі заслуханы справаздачы кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый, старшынь сельвыканкамаў.
Што датычыцца непасрэдна Ленінскага сельсавета, то поўнасцю асвоены фінансавыя сродкі, выдзеленыя на правядзенне работ па добраўпарадкаванню. Прыведзены ў парадак могілкі вёсак Сярэднія і Старыя Малынічы, устаноўлена новая агароджа вакол месцаў пахавання п.Вазнясенскі, п.Міхайлаўскі, в.Бердыж. Таксама рэгулярна ажыццяўляюцца падворныя абыходы, у ходзе якіх адказныя асобы праводзяць гутаркі з жыхарамі. У большасці выпадкаў сяльчане адклікаюцца на іх заклікі. Аднак, зараз трэба больш старанна сачыць за своечасовым скошваннем травы на прыдамавых тэрыторыях. З-за даждлівага надвор”я назіраецца яе вельмі інтэнсіўны рост. Вядома, прыйдзецца часцей брацца за касу. Але затрачаныя час і намаганні забяспечаць парадак і дагледжанасць.
Ірына БОДЗІЛЕВА.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика