Каб наш край быў прыгожы і светлы

На Чачэршчыне падчас рэспубліканскага суботніка жыхары краю наводзілі парадак на кожным двары, на кожнай вуліцы, у кожнай вёсцы. На ўборку выйшлі 3 331 чалавек.


Працоўныя калектывы, кіраўніцтва, грамадскія аб’яднанні, дэпутацкі корпус, прафсаюзы і моладзь з аптымізмам і настроем дружна ўзяліся за работу. Былі вызвалены ад мінулагодняга лісця і сухой травы скверы, алеі і пустыры, ачышчаны равы па вуліцах Урыцкага, Кааператыўнай і Западнай у Чачэрску, праведзена санітарная абрэзка насаджэнняў. Набылі прывабны выгляд жалезабетонныя агароджы, помнікі воінскай і баявой славы, клумбы і газоны. Стала светла і прыгожа каля манумента выселеным вёскам, ля падворкаў гараджан і жыхароў, якія таксама далучыліся да чыстага марафону. Вялікая работа праведзена ў гарадскім парку, дзе стараўся на карысць малой радзімы ідэалагічны працоўны дэсант. Літаральна памаладзела і азелянілася цэнтральная плошча райцэнтра. Тут з’явілася 18 вечназялёных кустарнікаў самшыту і 78 дрэваў туі розных відаў. Галоўнае цяпер прасачыць за тым, каб саджанцы не загінулі і надзейна замацаваліся каранямі на новым месцы. Чачаране пастараліся ад душы і толькі застаецца падтрымліваць санітарыю, каб у нашым агульным доме было прыемна жыць, выхоўваць дзяцей і сустракаць гасцей.
Атрыманыя на рэспубліканскім суботніку грошы плануецца накіраваць часткова на мерапрыемствы па барацьбе з каранавіруснай інфекцыяй і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы аховы здароўя, а астатнія – на добраўпарадкаванне гісторыка-культурных каштоўнасцей, помнікаў, абеліскаў і мемарыялаў перыяду Вялікай Айчыннай вайны.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика